«L’Estaca» () — пратэставая песня каталонскага барда Льюіса Льяка. У 1968 годзе ён напісаў мелодыю і тэкст песні пра барацьбу простага народу з рэжымам, пра неабмінальны заняпад дыктатуры. Песня была забароненая ў Франкісцкай Іспаніі.

Папулярызацыя Сусветная папулярнасць гімна супраціву тлумачаць найпростымі патройнымі паўторамі — дзевяцінотнай хадой прыпеўкі і трохразовым паўторам слова. Таксама кажуць, што значна больш, чым прыгажосць мелодыі, на эпідэмічнае распаўсюджванне мелодыі паўплывала забарона песні франкістамі.

Папулярны правансальскі неатрубадур Патрык першым запісаў пераспеў (1972), па-французску «Слуп» праспяваў Жак-Эміль Дэш (1974), па-баскску — Горка Кнор (1976). Першая харавая каталонская версія з’явілася ў 78-м годзе ў «Coral Sant Marcal». Тады ж адгукнуліся шведы з «Göteborgs visgrupp». Грэцкая «Tora tora» Васіліса Папаканстанціну таксама датычыцца гэтага года. Зараз існуе больш за 150 варыянтаў песні, запісаных у мностве стыляў, і кожны дзень на «Ютубе» з’яўляюцца новыя ролікі-пераробкі. Сам тэкст адаптавалі сотні разоў.

У Каталоніі «L’Estaca» з’яўляецца гімнам прыхільнікаў каманды па рэгбі Перпіньян з Перпіньяна ў Паўночнай Каталоніі ў Францыі.

Падчас Рэферэндуму аб незалежнасці 2017 года без яго не абыходзілася ніводная дэманстрацыя. Песню пра тое, што ні слуп для прывязвання жывёлы, ні дыктатуру было немагчыма разбурыць у адзіночку, сотні тысяч людзей спявалі адначасова.

У снежні 2019 года Каталонія вырашыла адзначыць 50-годдзе творчага шляху свайго паэта. Адкрылася вялікая выстава пра жыццё і творчасць Люіса Льяка. Восем залаў былі названыя ў гонар яго вядомых песень, загалоўкі напісаны на белых дрэвах, якія ўздымаюць голыя галіны да неба. Іх здабылі з песні "Нібы голае дрэва" (СOM un arbre nu).

У Басконіі Песня таксама была праспявана ў Більбаа ў Краіне баскаў 16 верасня 2017 года ў падтрымку Каталонскага рэферэндуму аб незалежнасці 2017 года, які быў запланаваны на 1 кастрычніка, перад натоўпам, які налічваў каля 32 000 чалавек.

У Польшчы У Польшчы ў 1980-я гады песня атрымала вялікую вядомасць, дзякуючы Яцку Качмарскаму, які напісаў да песні свой тэкст. Песня таксама стала гімнам прафсаюза Салідарнасці.

У Беларусі

Беларускі варыянт «Разбуры турмы муры» з’яўляецца перакладам з польскага варыянта «Mury» Яцка Качмарскага. Пераклад зрабіў беларускі паэт Андрэй Хадановіч. Упершыню ён быў праспяваны на «Плошчы 2010» пратэстоўцамі пад кіраўніцтвам аўтара беларускага варыянта.

У Тунісе Лакаджына і Ясер Джерадзі зрабілі версію песні, якая стала гімнам Туніскай рэвалюцыі ў 2011 годзе.

Спасылкі

І сцены рухнуць. Дзевяць рэвалюцыйных нот Льюиса Льяка Разбуры турмы муры: выйшла анталёгія перакладаў Андрэя Хадановіча L'Estaca

Катэгорыя:Песні на каталанскай мове Катэгорыя:Пратэсты ў Каталоніі Катэгорыя:Песні 1968 года