Пятрас Аўштравічус (); нар. , Юодшылей) — літоўскі палітык. Сябар парламенцкіх дэлегацый Літвы на Рэвалюцыю годнасці ў снежні-лютым 2014.

Таксама эканаміст, дыпламат, удзельнік прэзідэнцкіх выбараў, рыхтаваў Літву да ўступлення ў Еўрапейскі саюз у 2004, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2014 па 2019.

Біяграфія 1981 г. скончыў сярэднюю школу ў Вільні, а ў 1986 годзе — эканамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. З 1986 па 1991 ён працаваў асістэнтам у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Літвы, у 1988 скончыў дактарантуру.

З 1991 працаваў у Міністэрстве замежных спраў як вядучы спецыяліст, затым начальнік аддзела. Пасля заканчэння вучобы ў 1992 годзе, стажыраваўся ў Інстытуце Гувера пры Стэнфардскага ўніверсітэта, працаваў у Паўночным філіяле МЗС. У 1993 годзе ён быў прызначаны часовым павераным у справах Фінляндыі, затым з 1994 па 1997 працаваў паслом Літоўскай Рэспублікі ў краіне (самы малады пасол у гісторыі Літвы).

У 1998 годзе дарадца прэм’ер-міністр Гедзіміна Вагнорюса па пытаннях замежных спраў. У тым жа годзе ўзначаліў урадавую камісію па еўрапейскіх справах. Ён займаў гэту пасаду да 1999 года і зноў у 2000—2003 гг. З студзеня 2001 ў снежні 2002 года ён быў галоўным перамоўшчыкам па пытаннях сяброўства Літвы ў Еўрапейскім Саюзе.

У 2004 прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах як незалежны кандыдат, атрымаўшы падтрымку некалькіх буйных правых і цэнтрысцкіх партый. Ён выбыў у першым туры, аднак атрымаў добры вынік 19,33 %. У другім туры Аўштравічус падтрымаў Валдаса Адамкуса. У тым жа годзе стаў членам Сейма Літвы ад Саюз лібералаў і цэнтра.

Пасля канфлікту з будучым мэрам Вільні, Артурасам Зуокасам, восенню 2005 з групай дэпутатаў пакінуў фракцыю СЛЦ. У 2006 годзе ён узначаліў новую партыю, Ліберальны рух Літоўскай Рэспублікі. Ён кіраваў фарміраваннем да 2008 года, прайграўшы партыйныя выбары Элігіюсу Масюлісу. На парламенцкіх выбарах у тым жа годзе другі раз атрымаў мандат дэпутата. У 2012 годзе быў пераабраны, быў віцэ-спікерам.

На выбарах Еўрапейскага Парламента 2014 атрымаў мандат дэпутата, які прадстаўляў фракцыю лібералаў.

У 2019 пераабраны ў Еўрапарламент. У Еўрапарламенце паўнапраўны член Камітэта па замежных справах (AFET) і Падкамітэта па бяспецы і абароне, намеснік члена Камітэта па транспарце і турызме (TRAN) і Падкамітэта па правах чалавека. Член дэлегацый Еўрапейскага парламента: Камітэт Парламенцкай асацыяцыі ЕС-Украіна, Дэлегацыя па сувязях з Афганістанам, Дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі EURONEST, Дэлегацыя па сувязях з Парламенцкай асамблеяй НАТА. Замяшчальны член дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.

Узнагароды Узнагароджаны памятным медалём у гонар 750-годдзя каранацыі караля Міндаўгаса (2003), крос-Камандор ордэна вялікага князя Гедзіміна (2003), памятным медалём за ўступленне Літвы ў ЕС і НАТА (2004), крыжам I ступені ордэна Белай ружы (Фінляндыя), ордэнам гонару (Грузія, 2014)Seimo Pirmininko pavaduotojas P. Auštrevičius apdovanotas Gruzijos garbės ordinu , французскім Нацыянальным ордэнам заслугі, украінскім ордэнам «За заслугі» III ступені (2015) і Ордэнам святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра Вялікага II ступеніP. AUŠTREVIČIUI ĮTEIKTAS VLADIMIRO DIDŽIOJO ANTROJO LAIPSNIO ORDINAS .

Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.

Заўвагі

Спасылка профіль на сайце Сейма Літвы

Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дыпламаты Літвы Катэгорыя:Паслы Літвы Катэгорыя:Члены Сейма Літвы Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Літвы Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Катэгорыя:Кавалеры ордэна вялікага князя літоўскага Гядзімінаса Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белай Ружы