Cлонімскі батальён БСА — адно з найлепшых фармаванняў БСА, якое існавала цягам 1942—1943 гадоў.

Склад Слонімскі батальён самааховы быў падзелены на тры роты і эскадрон кавалерыі (агулам каля 1000 чалавек). У кожнай роце было па 100—120 чалавек, а ў эскадроне — каля 100. З беларускага боку камандоўцам батальёна быў капітан Дакіневіч, але быў і нямецкі камандовец. Беларускіх афіцэраў не хапала, былі падафіцэры. Беларусы былі камандоўцамі звязаў, але заўсёды з імі былі і нямецкія камандоўцы.

Эскадронам камандаваў немец лейтэнант Кройзер, а беларускага камандоўца не было. Спачатку немцы камандавалі і звязамі, але потым з’явіліся беларускія камандоўцы.

Шлях батальёна Цягам 5 дзён у 1942 годзе ў Слоніме былі створаныя новыя беларускія вайсковыя аддзелы з пяхоты і конніцы з жыхароў Слоніма і навакольных вёсак. Адразу ж новаарганізаваны батальён узяўся за шыхтовую і баёвую падрыхтоўку. Хадзілі яны на заняткі ў бок Шылавіч, у лясы. Вучылі нямецкія каманды, разварочваліся фронтам. Страляць не стралялі, а бельгійскія вінтоўкі мелі, але і без набояў. Нават у лес, на заняткі, бяз набояў хадзілі. У немцаў яны былі, а ў беларусаў — не. Беларусам аснаду збольшага не давалі.

У ліпені 1942 года, як адзначаецца ў артыкуле «У змаганьні з бандытамі» («Беларус на варце», № 1, 1943 год), батальён сутыкнуўся 5 разоў з «бандытамі», дзе перамагаў іх ушчэнт.

Некалькі разоў у батальён прыязджалі разам Рыгор Зыбайла і Сяргей Хмара, якія ўлетку 1942 года зарганізавалі Слонімскую брыгаду БСА насуперак нямецкім акупантам. Хутка, аднак, брыгада была расфармаваная.

У 1943 годзе беларускі батальён расфармавалі. Частка вайскоўцаў паехала ў Баранавічы, а частка засталася на месцы.

Форма Батальён насіў літоўскую форму, як і ў польскага войска, зялёнага колеру. У беларускіх падафіцэраў і афіцэраў былі пятліцы. Былм прывезеныя кавалерыйскія боты, але іх не выдавалі. На занятках хадзілі ў ботах і абмотках. На пілоткі беларусы чаплялі Пагоню, што рабілі самі, без прымусу. Многія самаахоўцы мелі цэшку Пагоню на пілотках. Свайго сцяга ў батальёна не было.

У прэсе Слонімская самаахова хвалілася ў тагачаснай беларускай калабарацыйнай прэсе, як выдатны прыклад беларускага змагання з бальшавікамі.

Спасылкі

Расповед былога жаўнера Слонімская самаахова на фотаздымках ВАЯКІ СЛОНІМШЧЫНЫ. Часопіс «Новы шлях» № 4 (40), люты 1944 году. (129). Беларуская Народная Грамада і Беларуская Народная Партызанка ў 1942—1943 гадах Катэгорыя:Беларускі корпус самааховы Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Слоніма