«Становішча рэчаў» () — мастацкі фільм Віма Вендэрса, які выйшаў на экраны ў 1982 годзе.

Прэм’ера карціны адбылася 4 верасня 1982 года ў межах конкурснай праграмы 39-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе фільм быў удастоены галоўнай узнагароды — Залатога венецыянскага льва.

Сюжэт Нямецкі рэжысёр Фрыдрых Мунро на грошы амерыканскага прадзюсара здымае ў Партугаліі свой адзінаццаты фільм пад назвай «Выжылыя». Пакуль Мунро тэарэтызуе на тэму суадносінаў формы і зместу, выявы і сюжэту, здымкі дасягаюць сваёй крытычнай стадыі — заканчваецца плёнка, а новую прадзюсар не дасылае. Мунро на час вырашае адмовіцца ад рэфлексіі і перайсці да дзеяння…

Саўндтрэк Музыку да фільма напісаў нямецкі кампазітар Юрген Кніпер. Саўндтрэк уваходзіў у шэраг альбомаў-кампіляцый. Так, у альбоме «Music By Jürgen Knieper From „The American Friend“, „The State Of Things“, And „River's Edge“» (1987) ён быў прадстаўлены 9 кампазіцыямі:

У альбом «Wim Wenders’ Roadmusic (Part 2)» (1989) увайшло 6 кампазіцый:

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 1 намінацыяй.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1982 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Партугаліі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы Віма Вендэрса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Юрген Кніпер Катэгорыя:Фільмы пра Партугалію Катэгорыя:Фільмы пра ЗША Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў» Катэгорыя:Фільмы ФРГ