«Сонца Перамогі» — зборнік патрыятычных песень, запісаны колішнімі чальцамі Белага легіёна і які распаўсюджваецца бясплатна праз сеціва.

Стварэнне Ініцыятарамі збору сродкаў на альбом сталі Сяргей Бульба і Зміцер Сасноўскі. Планавалася, што праект пабачыць свет да 2 лютага 2020 года і будзе прэзентаваны на фэсце «Узаемна» ў гонар дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, спачатку ў альбоме таксама планавалася толькі 12 песень, аднак у зборнік увайшло 19 песень, 2 з якіх пазначаныя як дадатак («Шыхт зважай» і «Гімн Белага легіёна (2003 год)»). На запіс запрашаліся добраахвотнікі для спеваў і гры на інструментах, прынялі ўдзел шмат якія прафесійныя музыкі, акрамя саміх легіянераў.

У паведамленні пра збор сродкаў ініцыятары ідэі таксама адзначылі:Менавіта ў наш час патрэбны моцныя эмацыйныя, натхнёныя, баявыя патрыятычныя спевы. Вось зараз, калі грызем адзін аднога на глебе беларусы-ліцвіны-лацінка-выбары… Мы перад выбарам, альбо страціць гэтую хоць і недасканалую, але нашую дзяржаву, альбо згуртавацца вакол Айчыны і на ўвесь свет сказаць — мы гатовыя яе бараніць!

Выданне Складанка распаўсюджваецца праз сеціва. У рэлізе было паведамлена:Белы Легіён адраджаецца. І ўжо не як закрытая баявая арганізацыя, а як нацыянальная субкультура парамілітары. Адзін з яе элементаў — баявая патрыятычная музыка. Спампоўвайце, слухайце.

Змест

Цікавыя факты

Зборнік быў прысвечаны «сапраўднаму сыну Айчыны — Алегу Радзюку (27.08.1963—20.06.2019)».

Спасылкі

Сайт Збор грошай Альбом на «Soundcloud»

У СМІ

«Белы легіён» запісаў альбом патрыятычных песень «Белы Легіён» прэзентаваў музычны зборнік Упершыню ў Беларусі выдаецца зборнік беларускамоўных патрыятычных шыхтавых песень «Белы Легіён» Упершыню ў Беларусі выдаецца зборнік беларускамоўных патрыятычных шыхтавых песень «Белы Легіён»

Катэгорыя:Альбомы 2020 года Катэгорыя:Беларускі нацыяналізм Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі