Гіяцы́нт — мінерал, празрыстая марганцазмяшчальная разнавіднасць цыркону. Каштоўны камень.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Крышталі прызматычнай чатырохграннай формы з пірамідальнай галоўкай. Колер густа-чырвоны, жоўта-чырвоны, чырванавата-буры. Цвёрдасць 6,5—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,9—4,7 г/см³.
Паходжанне і радовішчы Гіяцынт ювелірнай якасці звычайна знаходзіцца ў шчолачна-гліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах. Асноўныя радовішчы ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Таксама радовішчы гіяцынту ў В’етнаме, Тайландзе, Пакістане, Індыі, Камбоджы, Расіі, ЗША, Францыі, ПАР.
Літаратура
Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия. 1984—1991.
Спасылкі Гиацинт // Каталог минералов
Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы цырконію