Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 (30-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2020-га года.
Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Спачатку месца ўверсе табліцы заняў гомельскі «Лакаматыў», часам на першы радок узбіраліся дзяржынскі «Арсенал» і «Смаргонь», аднак у сярэдзіне сезона ў лідары выйшаў рэчыцкі «Спадарожнік», які захаваў першы радок да канца турніру, за некалькі тураў да канца забяспечыўшы выхад у Вышэйшую лігу. У барацьбе за іншыя прызавыя месцы ў другой палове чэмпіянату найбольш паспяховымі былі «Гомель» і мінскія «Крумкачы», якія доўгі час вялі змаганне за другі радок. Толькі ў апошнім туры «Гомель» забяспечыў другое месца і вяртанне ў Вышэйшую лігу.
Склад удзельнікаў Перашапачаткова планаваўся ўдзел 16 каманд: з улікам вынікаў пераходных матчаў у Вышэйшую лігу выйшлі бабруйская «Белшына», «Смалявічы» і брэсцкі «Рух», у Другую лігу выбылі «Баранавічы»; з Вышэйшай лігі ў Першую выбывалі магілёўскі «Дняпро» і «Гомель», а з Другой лігі ў Першую выхадзілі дзяржынскі «Арсенал», «Ашмяны-БДУФК», а таксама «Маладзечна», якое атрымала гэту магчымасць у выніку зняцця з Вышэйшай лігі ў сезоне 2019 мінскага «Тарпеда».
У пачатку 2020 года стала вядома, што магілёўскі «Дняпро» спыняе існаванне і з новай юрыдычнай асобай заяўляецца ў Другую лігу; замест яго месца ў Першай лізе атрымаў чысцінскі «Андэрдог», які ў 2019 годзе заняў 4-е месца ў Другой лізеФутбол. "Андердог" из Чисти выступит в первой лиге чемпионата Беларуси-2020 . У лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе; хутка было патлумачана, што «Андэрдог» пра падтрымцы маладзечанскіх улад будзе рыхтавацца да Першай лігі, а «Маладзечна» згуляе ў Другой лізе. Аднак пазней з-за канфлікту з уладамі «Андэрдог» пакінуў асноўны інвестар, 16 сакавіка 2020 года клуб не быў дапушчаны да працэсу ліцэнзавання ў Першай лізе ў сувязі з непаданнем патрэбных дакументаў ва ўсталяваныя тэрміны"Андердог" не допущен к лицензированию сезона-2020 і ў выніку ўвогуле адмовіўся ад удзелу ў сезоне 2020. Першая ліга такім чынам скарацілася да 14 каманд.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Клубы, якія папоўнілі Першую лігу «Гомель» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2019) «Арсенал» (1-е месца ў Другой лізе 2019) «Ашмяны-БДУФК» (2-е месца ў Другой лізе 2019)
Клубы, якія пакінулі Першую лігу «Белшына» (1-е месца ў Першай лізе 2019, выхад у Вышэйшую лігу) «Смалявічы» (2-е месца ў Першай лізе 2019, выхад у Вышэйшую лігу) «Рух» (3-е месца ў Першай лізе 2019, выхад у Вышэйшую лігу) «Баранавічы» (15-е месца ў Першай лізе 2019, вылет у Другую лігу)
Перайменаванні клубаў НФК (Мінск) вярнуў сваю папярэднюю назву «Крумкачы»
Клубы-ўдзельнікі
КлубГорадМесца ў сезоне 2019СтадыёнУмяшчальнасць Арсенал Дзяржынск 1 у Другой лізе ГарадскіРЦАР-БДУ (Мінск) 11001500 Ашмяны-БДУФК Ашмяны 2 у Другой лізе ФАК 500 Гомель Гомель 15 у Вышэйшай лізе «Цэнтральны» 14307 Граніт Мікашэвічы 9 «Палессе», Лунінец 3090 Крумкачы Мінск 8 САК «Алімпійскі» (натуральнае поле) 1500 Лакаматыў Гомель 4 «Лакаматыў» 750 Ліда Ліда 7 «Старт»«Юнацтва» 29602965 Нафтан Наваполацк 5 «Атлант» 4500 Орша Орша 10 Гарадскі 2582 Слонім-2017 Слонім 13 «Юнацтва» 2220 Смаргонь Смаргонь 14 «Юнацтва» 3200 Спадарожнік Рэчыца 6 «Цэнтральны» 3550 Хваля Пінск 12 «Хваля» 3136 Хімік Светлагорск 11 «Хімік» 1500
Турнірная табліца 1 З «Гомеля» зняты 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018. 2 З «Ліды» і «Оршы» зняты 3 ачкі за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018. 3 З «Нафтана» зняты 15 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018. 4 З «Хіміка» зняты 9 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.
Вынікі матчаў
Стыкавыя матчы за выхад у Вышэйшую лігу Па выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць клуба «Слуцк» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Слуцк» захаваў месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.
Першы матч
Адказны матч
Стыкавыя матчы за захаванне месца ў Першай лізе Па выніках сезона клуб «Хімік», які заняў апошняе 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Першай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Маладзечна» (трэцяе месца ў Другой лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Хімік» захаваў месца ў Першай лізе.
Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Андрэй СалавейЛакаматыў202 Арцём ВаськоўГомель163 Дзмітрый ГомзаГомель144 Валерый ПатарочаСпадарожнік135 Павел ДзямідчыкАшмяны-БДУФК10- Іскандар ЗарабекаўХваля10- Арцём КійкоАрсенал10- Павел КляньёЛакаматыў10- Ян СянкевічЛіда10
Крыніца: Football.By
Спасылкі
2020 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у футболе