«Слонімскі край» — гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне Слонімшчыны, якое выдаецца з лютага 2016 года. Газета цалкам прысвечаная гісторыі Слонімшчыны і тутэйшым людзям. Выданне некамерцыйнае, і робіцца аўтарамі ў вольны час, распаўсюджваецца бясплатна.

Мінуўшчына У 2000 годзе былі выдадзеныя два нумары краязнаўчага квартальніка «Слонімскі край» (рэдактар і выдавец — Сяргей Ёрш). У лютым 2016 года гісторыкі Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын пачалі выдаваць аднайменны бюлетэнь. Першы нумар новага «Слонімскага краю» быў прысвечаны слонімскім падзямеллям і скарбам. У канцы 2016 года Васіль Герасімчык пакінуў рэдактарскі склад выдання.

На ліпень 2021 года выйшлі 66 нумароў.

Спасылкі Краязнаўчы квартальнік «Слонімскі край» Выйшаў снежаньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край» Слонімскі край Катэгорыя:Часопісы Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Катэгорыя:Культура Слоніма