Іосіф Адамавіч Адамайціс (1896, Ясцінінкай, Панявежскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 8 красавіка, 1938, растрэльны палігон «Камунарка», Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, народны камісар харчавання БССР (1920—1924), знешняга і ўнутранага гандлю Беларускай ССР (1926—1928).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1913 года працаваў у кааператыўных арганізацыях.

Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917) — член Васкрасенскага рэвалюцыйнага ваеннага савета Каломенскага павета. У 1918 годзе быў накіраваны на падпольную працу ў акупаваную нямецкімі войскамі Літву. Працаваў у ЦК Кампартыі Літвы, у яе Віленскім гарадскім камітэце, узначальваў партызанскі атрад у Рокішкісе, які ваяваў супраць нямецкіх і польскіх інтэрвентаў.

студзень—верасень 1919 — Надзвычайны камісар харчавання Каўнаскай губерні, 1919—1920 — член праўлення Смаленскага губернскага харчовага камітэта, 1920—1924 — народны камісар харчавання Беларускай ССР, упаўнаважаны Народнага камісарыята знешняга гандлю СССР па Беларускай ССР, дырэктар беларускага Дзяржаўнага камітэта па імпарту і экспарту, 1924—1926 — старшыня выканаўчага Віцебскага акруговага савета Савета рабочых, сялянскіх і чырванаармейских дэпутатаў, 1926—1928 — народны камісар знешняга і ўнутранага гандлю Беларускай ССР.

Абіраўся членам ЦВК Беларускай ССР.

Са снежня 1928 года працаваў на адказных пасадах у Маскве. На момант арышту ён быў старэйшым інжынерам ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце халадзільнай прамысловасці. Арыштаваны НКУС СССР 5 лютага 1938 года. 8 красавіка 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР па абвінавачванні ў шпіянажы быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў лютым 1956 г.

Спасылкі http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-i/index_26806.html

Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Народныя камісары гандлю БССР Катэгорыя:Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка» Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР