Уладзімір Дзмітрыевіч Маркаў (, Новасібірск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1970 годзе. Працаваў у СібЗНДІЭП, з 1972 года — кіраўнік групы архітэктараў Магілёўскага філіяла Белжылпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражываў у Магілёве.
Творчасць Асноўныя працы: рэканструкцыя жылых дамоў № 34 па вул. Ціміразеўскай і № 3, 40/39, 42/20 па вул. Першамайскай (1973—1979), рэканструкцыя гасцініцы «Дняпроўская» (1973) у Магілёве.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва