Мікалай Аляксандравіч Мацяўшук (, в. Барсукі, Люблінскае ваяводства, ПНР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. З 1970 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белбыттэхпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): лазнева-купальныя комплексы па вул. Алтайскай і Машынабудаўнікоў у Мінску (1972) і ў калгасе «Новы быт» Мінскага раёна (1982), грамадска-бытавы комплекс у Навагрудку (1973), станцыя аўтатэхабслугоўвання (1976), ПТВ-9 (1980) у Мінску, трыкатажная фабрыка ў Гродне (1979), комплекснае прадпрыемства ў в. Блонь Мінскага раёна (1980), Дамы быту ў Быхаве (1982), Магілёве, Бабруйску, Рагачове.

Узнагароды Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1981), двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР за распрацоўку прадпрыемстваў службы побыту для сяла.

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Святланай Мацяўшук.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Быхава Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Рагачова