Георгій Георгіевіч Меншыкаў (, Менск — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1954 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Брэсце, Мінскпраекце, Белдзіпрахарчпраме, з 1968 па 1977 г. — старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года.

Творчасць Асноўныя працы: інтэр’еры гасцініцы «Брэст», крам «Тканіны» па вул. К. Лібкнехта, прамысловых тавараў па вул. Арлоўскай, Кавалерыйскай, Магілёўскай шашы (1964—1966), Дом быту (1965—1966), атэлье індпашыву па Ленінскім праспекце (1967), 9-павярховы інтэрнат для Белдзяржкансерваторыі (1968—1972), будынак санэпідстанцыі і хуткай дапамогі (1971), рэканструкцыя фасадаў будынкаў па праспекце Машэрава (1974) у Мінску.

Творчасць 2-я прэмія на адкрытым Усесаюзным конкурсе за праект будынка жалобных абрадаў (1969, у аўтарскім калектыве), 1—2-я прэміі за праект Палаца піянераў і школьнікаў (1969, у аўтарскім калектыве), 1-я прэмія за праект Дома архітэктараў (1971) на адкрытых рэспубліканскіх конкурсах.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя