C/2020 F3 (NEOWISE) — доўгатэрміновая камета, адкрытая 27 сакавіка 2020 года пры дапамозе інфрачырвонага касмічнага тэлескопа NEOWISE, якая стала бачная з Зямлі паблізу перыгелія ў ліпені 2020 года.
Свой перыгелій камета прайшла 3 ліпеня 2020 года. Яна была адным з самых яркіх аб’ектаў на небасхіле ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Па стане на 5 ліпеня яе бачная зорная велічыня складала каля +1,5m. У наступны раз C/2020 F3 (NEOWISE) вернецца да Сонца цераз 6800 год.
Катэгорыя:Каметы Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2020 годзе