Барыс Мікалаевіч Назаранка (, Таганрог — студзень ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1948 года. Пражываў у Мінску.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. Працаваў у архітэктурна-будаўнічых арганізацыях Растоўскай вобласці, на будаўніцтве рудняў у Данбасе, галоўным архітэктарам Бабруйска, раённым архітэктарам, начальнікам аддзела ў ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, начальнікам праектна-канструктарскага бюро Мінгандлю БССР, з 1967 па 1978 г. — галоўным спецыялістам тэхаддзела БелНДІдзіпрасельбуда.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года.

Творчасць Аўтар, сааўтар праектаў парку і сквера ў Бабруйску, жылых дамоў у Асіповічах, прафілакторыя, клуба, жылых дамоў у калгасе «Зара», планіроўкі пасёлкаў ЦЭЦ-2, аўтазавода ў Мінску, забудовы цэнтра г.п. Іванава Брэсцкай вобласці, пасёлка Шчыткавічы Старадарожскага, Новы Двор Шчучынскага раёнаў (1950—1977).

Артыкулы ў часопісах і газетах па пытаннях сельскага будаўніцтва.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені (1943, 1988), Чырвонай Зоркі (1942), медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Бабруйска