Мікалай Сцяпанавіч Навумаў (, г. Чырвоны Ліман, Данецкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1962 г. Працаваў у праектных арганізацыях Алма-Аты, Кішынёва. З 1973 г. — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, з 1980 года — у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць У Кішынёве запраектаваны Педагагічны інстытут імя Крангэ (1975), бальнічны комплекс (1976).

Асноўныя працы ў Беларусі: навучальны камбінат Міндарбуда БССР па Кальварыйскай вуліцы, 37 (1979), інжынерны корпус Мінскрадыёбуда па вул. Харкаўскай (1975); у аўтарскім калектыве: інжынерна-лабараторны корпус трэстаў Белсельгастэхнікі па вул. К. Лібкнехта (1980), рэспубліканскі Дом тэхнічнай творчасці (1982), гандлёва-камерцыйны цэнтр (1985), універсам у мікрараёне Серабранка-9 (1984) у Мінску.

Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурны праект аўтавакзала «Маскоўскі» ў г. Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя