Аляксей Фядотавіч Няўзораў (, с. Лаўроўскія Падворкі, Мічурынскі раён, Тамбоўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў 1959 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Украіны, з 1973 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975 года — у Мінскінжпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы: праекты мікрараёнаў у Горліўцы, Данецку, Жданаве, Запарожжа, ПДП цэнтра Данецка (1965—1975, у аўтарскім калектыве), водавычышчальныя помпавыя станцыі (1977), падземныя пераходы (1978—1983), помнік М. І. Калініну (1979, у аўтарскім калектыве), пуцеправод па вул. Маскоўскай (1981), мост цераз р. Сляпянка (1982) у Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Горадабудаўнікі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці