Ларыса Іванаўна Новаш (, г.п. Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працавала ў БелНДІдзіпрасельбудзе, Мінскінжпраекце, з 1980 года — кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у калгасе імя Калініна (1970), дыспетчарскія пункты ў мікрараёнах Захад-З, Серабранка-2 (1978), падземныя пешаходныя пераходы на плошчы Калініна і вул. Падлеснай (1981), пуцеправоды па вул. 2-е Кольца—Р. Люксембург (1981), Аранскай (1982—1983) у Мінску, гандлёвы цэнтр і лазня ў калгасе «Чырвоная змена» (1972—1973, у аўтарскім калектыве), інтэр’еры кафэ ў саўгасе «Малеч» (1975, у аўтарскім калектыве), райвыканкам у Вілейцы (1984).
Узнагароды Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1973).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Вілейкі Катэгорыя:Архітэктары Мінска