Зоя Іванаўна Озерава (, Масква) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1947 годзе. Разам з мужам, архітэктарам А. Э. Фрыдманам пераехала на працу ў Бранск. Пачыналі працу ў архітэктурна-планіровачнай майстэрні гарсавета пад кіраўніцтвам Б. П. Шавырына. Ва ўспамінах яна адзначала, што горад быў «цалкам драўляным, і яшчэ не загаіў раны вайны»Зоя Ивановна Озерова (1921).
З 1959 года сям’я архітэктараў працавала ў Віцебску. Працавала ў Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, у Віцебскграмадзянпраекце, з 1971 па 1980 г. — галоўным архітэктарам праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1952 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы ў Бранску: інтэрнат Бранскбудтрэста (1949—1950), прадуктова-прамтаварная крама па вул. Дзімітрава (1955—1957), крама «Легзбыт», клуб праўлення прамысловай кааперацыі (праектная прапанова, 1951), клуб ДТСААФ па вул. Ульянава (1951—1952), фантан і планіроўка цэнтральнай часткі гарадскога парку (не захаваўся, цяпер гарпарк імя А. К. Талстога; 1951—1953), крама «Растэкстыль» (1952), праект дэталёвай планіроўкі вул. К. Маркса (1950), праект дэталёвай планіроўкі вул. Фокіна (былая вул. Леніна; 1951), праект дэталёвай планіроўкі вул. Савецкай (1952), жылы 12-кватэрны дом у Бежыцкім раёне (1951—1952), жылы 44-кватэрны дом УМГБ па вул. Кастрычніцкай (1951—1953), жылы дом № 32/26 па праспекце Леніна і вул. Горкага (1951), інтэрнат трэста «Бранскбуд» па вул. Калініна і Піянерскай (1952—1954), адміністрацыйны будынак (райкам) у Валадарскім раёне (варыянт праектнай прапановы)Брянск. ОЗЕРОВА Зоя Ивановна — архитектор..
Асноўныя працы: банк, бытавы корпус фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі», жылыя дамы ў Віцебску (1959—1971), жылыя дамы, Дом культуры, каапераваныя будынкі культбыту ў пасёлку Сноў Нясвіжскага, адміністрацыйныя будынкі і грамадска-гандлёвы цэнтр у пасёлку Бердаўка Лідскага, Дом культуры ў саўгасе-камбінаце «Мір» Баранавіцкага раёнаў (1971—1980).
Са студэнцкіх гадоў захапілася жывапісам, графікай, спрабавала сябе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, тэхніцы манатыпіі. Акварэльныя пейзажы з серыі падарожжа па Волзе, прыродныя пейзажы Абхазіі, архітэктурная графіка, прысвечаная помнікам архітэктуры Пскова, Ноўгарада, Віцебска. У канцы лістапада 2016 года ў рамках лекторыя «Гутаркі па гісторыі архітэктуры Бранска» была адкрыта выстаўка прац архітэктара Зоі Іванаўны Озеровой «Жывапіс, графіка, рысунак».
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Абрамам Эмануілавічам Фрыдманам (1911—1971).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Бранска Катэгорыя:Архітэктары Віцебска