Анатоль Мікалаевіч Аліфірэнка (, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў галоўным архітэктарам Светлагорска, з 1984 года — галоўны архітэктар Гомеля.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1980 года. Пражывае ў г. Гомель.
Творчасць Асноўныя працы: маладзёжнае кафэ па вул. Свярдлова (1974—1975), гарадскі Дом піянераў і школьнікаў (1979), спартыўны корпус фізкультурна-аздараўленчага комплексу (1980—1983, у аўтарскім калектыве) у Светлагорску.
Узнагароды Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Светлагорска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Гомеля