Чырвоная гніль каранёў, ці Рызактаніёз — грыбковае захворванне буракоў і морквы, выкліканае грыбам (анаморф). Хвароба адносіцца да групы рызактаніёзаў.

Апісанне

Часцей развіваецца ў вільготныя і цёплыя гады, асабліва на пераўвільготненых глебах. Паверхневыя тканкі кораня пакрываюцца чырвона-фіялетавай грыбніцай, лісце завядае і загнівае, карані гніюць. Грыб зімуе ў глебе ў форме склероцыяў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні морквы Катэгорыя:Захворванні буракоў