Адукацыйная сетка Аршанскага раёна па стане на 1 лютага 2017 года прадстаўлена 107 установамі адукацыі. З іх 40 — установы агульнай сярэдняй адукацыі, ў тым ліку 3 гімназіі, 53 установы дашкольнай адукацыі, сацыяльна-педагагічныя ўстановы: сацыяльна-педагагічны цэнтр, які ўключае дзіцячы сацыяльны прытулак, дзіцячы дом, установы спецыяльнай адукацыі: цэнтр карэкцыйнага развіцця і адукацыі, дапаможная школа, 4 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 78 устаноў функцыянуюць у горадзе, 29 — у раёне.
Адукацыйны працэс ажыццяўляе 3366 педагагічных работнікаў. Ва ўстановах адукацыі ў 2016—2017 навучальным годзе навучаліся 21379 дзяцей (7150 дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, 14229 — агульнай сярэдняй адукацыі). 4002 дзіцяці займаюцца ва ўстановах дадатковай адукацыі, з іх 36 % наведваюць аб’яднанні па інтарэсах у суботу і нядзелю.
Рэалізацыю вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляюць 53 дашкольных установы, у ліку якіх дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, 45 вучэбна-педагагічных комплексаў «яслі-сад» у г. Оршы, Бабініцкі яслі-сад, Высокаўскі яслі-сад, Дачынскі яслі-сад, Межаўскі яслі-сад, Смалянскі яслі-сад, Старскі дзіцячы сад.
Установы агульнай сярэдняй адукацыі
гімназія № 1 г. Оршы; гімназія № 2 г. Оршы; гімназія г. Барані; сярэдняя школа № 2 г. Оршы; сярэдняя школа № 3 г. Оршы; сярэдняя школа № 4 г. Оршы; сярэдняя школа № 5 г. Оршы; сярэдняя школа № 6 г. Оршы; сярэдняя школа № 7 г. Оршы; сярэдняя школа № 8 г. Оршы; сярэдняя школа № 9 г. Оршы; дзіцячы сад-сярэдняя школа № 10 г. Оршы; сярэдняя школа № 11 г. Оршы; сярэдняя школа № 12 г. Оршы; сярэдняя школа № 13 г. Оршы; сярэдняя школа № 14 г. Оршы; сярэдняя школа № 15 г. Оршы; сярэдняя школа № 16 г. Оршы; сярэдняя школа № 17 г. Оршы; сярэдняя школа № 18 г. Оршы; сярэдняя школа № 20 г. Оршы; сярэдняя школа № 21 г. Оршы; сярэдняя школа № 22 г. Оршы; сярэдняя школа № 23 г. Оршы; дапаможная сярэдняя школа № 24 г. Оршы; Арэхаўская сярэдняя школа імя Ю. В. Смірнова; Бабінічская сярэдняя школа; Барздоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа; Вусценская дзіцячы сад-сярэдняя школа; Высокаўская сярэдняя школа; Забалоцкая яслі-сад-сярэдняя школа; Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа; Зубрэвічская дзіцячы сад-сярэдняя школа; Копыская дзіцячы сад-сярэдняя школа; Крапівенская яслі-сад-сярэдняя школа; Лісуноўская дзіцячы сад-пачатковая школа; Межаўская сярэдняя школа; Роска-Сялецкая сярэдняя школа; Смальянская сярэдняя школа; Юрцаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа.
Пазашкольная адукацыя У г. Оршы 4 установы дадатковай адукацыі:
Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі; Эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі; Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі; Цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.
Прафесійна-тэхнічная адукацыя Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй тэкстыльшчыкаў імя Г. В. Сямёнава; Высокаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.
Сярэдняя спецыяльная адукацыя
Аршанскі каледж, філіял УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава»; Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання; Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж; Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж; Аршанскі каледж, філіял УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»; Аршанскі політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж; Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж.
Літаратура Гатоўская, Л. Інфарматызацыя сістэмы адукацыі / Л. Гатоўская // Аршанская газета. — 2002. — 15 кастр. — С.1. Загурский, А. В. Образование — сфера затратная, но перспективная / А. В. Загурский; беседовал С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). — 2009. — 27 авг. — С. 2.
Спасылкі Сайт Аршанскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Аршанскі раён Аршанскі раён