Генадзь Афанасьевіч Пяшкоў (, Томск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1972 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 года — галоўны архітэктар аддзела ў Алтайдзіпрасельгасбудзе ў Барнауле, з 1977 года — галоўны ландшафтны архітэктар Гродна, з 1982 года — архітэктар у Гродзенскіх мастацка-вытворчых майстэрнях.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражываў у Гродне.

Творчасць Асноўныя працы: забудова Алтайскага навуковага цэнтра ў Барнауле, пасёлкаў Первамайскі (1976, бронзавы медаль ВДНГ СССР) і Саннікаўскі, тэатр у Горна-Алтайску (1976, у аўтарскім калектыве) у Алтайскім краі, мемарыяльны комплекс у гонар 850-годдзя Гродна (1978, у аўтарскім калектыве).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Ландшафтныя архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Барнаула Катэгорыя:Архітэктары Гродна