Уладзі́мір Алякса́ндравіч Ляпё́шкін (нар. , Пачалма, Пензенская губерня — ) — савецкі беларускі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КПБ (1983—1990).
Біяграфія Скончыў Куйбышаўскі авіяцыйны інстытут (1951).
У 1951—1955 гадах працаваў на авіярамонтных майстэрнях г. Архангельска. З 1956 года ў Мінску — майстар авіярамонтнай базы грамадзянскага паветранага флоту. З 1956 года працаваў на Мінскім трактарным заводзе. З 1963 года — загадчык аддзела Мінскага абкама КПБ, з 1966 года сакратар, другі сакратар Мінскага гаркама КПБ. З 1974 года — першы сакратар Мінскага гаркама КПБ, з 1983 да 1990 года — сакратар ЦК КПБ.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1971—1976), член ЦК КПБ (1976—1987). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974—1978).
Памёр у 2007 годзеСправочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991.
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі