Юрый Аляксандравіч Павалій (, Грозны) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў у Белкамунпраекце, з 1969 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Вылічальнага цэнтра ЦСУ БССР па Партызанскім праспекце (1973—1977) у Мінску, навучальны корпус Пінскага індустрыяльнага тэхнікума (1980—1985), навучальна-лабараторны корпус Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1976—1980), Вылічальны цэнтр статупраўлення ў Гродне (1980—1984), інтэрнат у Лідзе (1985—1986).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Ліды