Віктар Міхайлавіч Папоў (, Душанбэ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Таджыкскі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1971 па 1978 г. працаваў у Каздзіпрагандлі, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Таджыкдзіпрабудзе. З 1978 г. — галоўны архітэктар праектаў у Гроднаграмадзянпраекце, з 1984 года — у Гродзенскай майстэрні Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць Ім запраектаваны радзільня, камбінат школьнага харчавання, будынак праўлення Гідраметэаслужбы і вытворча-лабараторны корпус ЦСУ Таджыкскай ССР у Душанбэ.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: гасцініца на 500 месцаў (1982), эксперыментальны раён Румлёва (1978—1982), прыбудова навучальных карпусоў Дзяржуніверсітэта, СПТВ-41, патолагаанатамічны корпус абласной бальніцы (1982—1984) у Гродне, інтэр’ер вестыбюля санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай Літоўскай ССР (1982).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Друскінінкая