Феадосій Раманавіч Барадулін (, Віцебск — ) — гісторык медыцыны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1946).
Біяграфія Скончыў Віцебскую гімназію (1915), Маскоўскі ўніверсітэт (1923), Інстытут чырвонай прафесуры (1928).
Член Гарадоцкага павятовага рэўкама, намеснік старшыні Віцебскага губернскага рэўкама і выканкама Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Дэлегат IX з’езда РКП(б) (1920). Ствараў камбеды, удзельнічаў у ліквідацыі антысавецкіх мяцяжоў. Займаўся пытаннямі забеспячэння Чырвонай Арміі харчамі і фуражом. Удзельнік падаўлення Кранштацкага мяцяжу (1921).
З 1928 года дацэнт тэрапеўтычнай клінікі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, потым загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі, дырэктар медыцынскага інстытута ў Махачкале. У Вялікую Айчынную вайну армейскі тэрапеўт. З 1950 года загадчык кафедры гісторыі медыцыны 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута.
Аўтар прац па старажытнай і антычнай медыцыне.
Літаратура Барадулін Феадосій Раманавіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / П. М. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 20. Барадулін Феадосій Раманавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 526.
Спасылкі
Катэгорыя:Дэлегаты IX з’езда РКП(б) Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Гісторыкі медыцыны Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны