Хаім Ойзер Градзінскі (нар. , Іўе, Віленская губерня — ) — яўрэйскі рэлігійна-грамадскі дзеяч, галахіст і рэлігійны дзеяч Польшчы ў міжваенны перыяд.

Біяграфія У 15 гадоў Хаім пачаў вучыцца ў Валожынскай яўрэйскай іешыве. Сярод яго настаўнікаў — вядомы рэлігійны дзеяч Хаім Салавейчык.

У 1885 годзе малады чалавек заняў месца Віленскага рабіна.

У 1887 годзе прызначаны дыянам у Вільні. Адзін з ініцыятараў склікання віленскай канферэнцыі (1909), якая заснавала артадаксальную арганізацыю «Кнесет Ізраіль», што змагалася супраць свецкай адукацыі, за рэлігійнае выхаванне на торы і талмудзе. Распрацоўваў талмудычнае права і рытуалы, выдаўшы кнігу «Ахізер» Т. 1‒3 (Вільня, 1925, 1939). Быў духоўным лідарам артадаксальнага яўрэйства ў «Літве». Вялікая рукапісная спадчына загінула падчас Другой сусветнай вайны.

Літаратура Градзінскі Хаім Ойзер // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 9. Знаменитые евреи Ивьевщины // Проект «Административный регион Беларуси — организация соотечественников за рубежом» / [Ивьевский районный исполнительный комитет, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи]. — Ивье. — 2015. — С. 17—19.

Катэгорыя:Ахаранім Катэгорыя:Постаці іўдаізму Катэгорыя:Рабіны