Капліца — капліца на Кальварыйскіх могілках у вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад Барысава.
Гісторыя Узведзена ў 1995 годзе з цэглы на месцы капліцы XVIII стагоддзя, знішчанай у 1950-я гады. Асвечана 25 чэрвеня 1995 года — С. 135.
Архітэктура Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з трохграннай апсідай, над якой стромкі двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Шырокі ўваходны праём накрыты двухсхільным кансольным казырком, над якім паўкруглая люкарна. Памяшканне асветлена 2 арачнымі аконнымі праёмамі ў апсідзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі (Барысаў) Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:1995 год у Беларусі