Анатоль Іванавіч Расейкін (, с. Ацяшава, Ацяшаўскі раён, Мардоўская АССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Віцебскграмадзянпраекце, Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1969 года — галоўны архітэктар Віцебскіх ПКМ Белжылпраекта, з 1981 года — Белдзіпрагандлю.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў Віцебску.
Творчасць Асноўныя працы: жылыя і грамадскія будынкі ў Віцебску і вобласці (1961—1967), у т.л. жылы дом з рэстаранам па вуліцы Леніна, 53 у Віцебску (1973).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Віцебска