Ігар Мікалаевіч Рудэнка (, Мінск — ) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1956).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1938 годзе.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.
Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1947 годзе. Працаваў начальнікам архітэктурна-планіровачнай майстэрні Мінгарвыканкама, кіраўніком Беларускага філіяла Усесаюзнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў гандлю, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, з 1958 па 1977 г. — кіраўніком сектара ландшафтнай архітэктуры ў ІБіА АН БССР, ІБіА Дзяржбуда БССР, БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Творчасць
Асноўныя працы: парк Перамогі (1945), інтэр’еры чыгуначнага вакзала (1946, у аўтарскім калектыве), радзільня па вул. Валадарскага (1947, у аўтарскім калектыве), 1-, 2-кватэрныя катэджы ў завулках Вайсковы і Омскі (1948), эксперыментальныя праекты схем комплекснага азелянення гарадскіх і прыгарадных тэрыторый Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Полацка, Наваполацка, Салігорска, Светлагорска (1960—1965, у аўтарскім калектыве), генеральная схема запаведных зон і ахоўных тэрыторый БССР (1971—1974, у аўтарскім калектыве).
Апублікавана больш за 50 навуковых прац па ландшафтнай архітэктуры і горадабудаўніцтве.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска