Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя Не пазней за 1880 год у вёсцы збудавалі драўляную царкву. У 1898 годзе епіскап Місаіл наведаў прыход, па выніках чаго надрукаваў свае назіранні ў «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях» — С. 88.:

Нарэшце, у пачатку XX стагоддзя, з дрэва і без цвікоў была ўзведзена новая царква. Першым настаяцелем у ёй быў святар Петухоў. У 1930-х гадах савецкія ўлады зачынілі храм. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размясцілі вясковы клуб, а ў 1950-я гады — склад і збожжасховішча. Неўзабаве царкву вырашылі разабраць, але яна выстаяла. Пасля 1986 года, калі Дубравіца апынулася ў зоне радыеактыўнага забруджвання, будынак не выкарыстоўваўся.

Архітэктура Твор народнага дойдідства. 3-часткавую кампазіцыю фарміруюць асноўны прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам, да якога прылягаюць больш нізкія пяцігранная алтарная частка і бабінец з каркасным прытворам пры ўваходзе. Па баках апсіды — невялікія рызніцы. Ашаляваныя ў мінулым сцены ўмацаваны брусамі-сцяжкамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер зальны, з плоскай падшыўной столлю.

Літаратура  — С. 237.  — С. 77. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Дубравіца (Клімавіцкі раён)