Канстанцін Мікалаевіч Каратко́ў (;  — , ) — савецкі вучоны-хімік, доктар хімічных навук (1943), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950, член-карэспандэнт з 1947 года), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Біяграфія Нарадзіўся ў Варонежы. У 1911 годзе скончыў Саратаўскае хіміка-тэхналагічнае вучылішча і паступіў на хімічнае аддзяленне Харкаўскага тэхналагічнага інстытутаИмя в белорусской науке: Коротков Константин Николаевич. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе быў прызваны ў дзеючую армію. У 1919 годзе паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які скончыў у 1924Памяці вучонага: Караткоў Канстанцін Мікалаевіч годзе. Вучобу ў інстытуце спалучаў з працай у якасці асістэнта на кафедры прафесара У. В. Шкацелава. З 1925 года — дацэнт кафедры, у 1929—1930 гадах — дэкан ляснога факультэта. З 1930 года К. М. Караткоў у Беларускім лесатэхнічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры хіміі, у 1930—1932 гадах — намеснік дырэктара інстытута. У 1941—1944 гадах працаваў ва Уральскім лесатэхнічным інстытуце, займаў пасаду загадчыка кафедры хіміі. У 1942 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1945 года зноў працаваў у Беларускім лесатэхнічным інстытуце. У 1942—1952 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР, з 1952 года — загадчыка лабараторыі лесахіміі.

Памёр 19 сакавіка 1954 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі сухой перагонкі драўніны, вывучэнні тэрпенавых вуглевадародаў, распрацоўцы тэхнікі падсочкі. Вывучаў кінетыку акіслення шкіпінараў і каніфолі. У выніку экспедыцыйных даследаванняў была выяўленая сыравінная база для вытворчасці каніфолі ў Беларусі. Аўтар больш за 40 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Сярод апублікаванага: Химическая переработка древесины. — Мн.: Гос. изд. БССР, 1947. Канифоль и скипидар. — Мн.: Гос. изд. БССР, 1950.

Узнагароды Ордэн Леніна (1951). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949)

Літаратура

Спасылкі Канстанцін Мікалаевіч Караткоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Памяці вучонага: Караткоў Канстанцін Мікалаевіч // НАН Беларусі Кафедра органической химии // Сайт БДТУ

Катэгорыя:Выкладчыкі ўніверсітэтаў Расіі Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ Катэгорыя:Дэканы Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)