Вінцэ́нты Да́нак (; , Кшэшавіцы каля Кракава — , ) — прафесар, паланіст, педагог, гісторык літаратуры. Даследчык жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага.

Біяграфія Бацька Уладзіслаў працаваў ураднікам у капальні ў Сершы (цяпер Тшэбіня); маці Паўліна з Багацкіх была хатняй гаспадыняй. Данак атрымаў пачатковую адукацыю ў кракаўскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча. У 1926 годзе паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930.

У 1931—1939 працаваў у прыватных гімназіях у Кальбушове, Кракаве і Торуні, бо не атрымаў месца ў дзяржаўных установах з прычыны сваіх левых поглядаў, блізкіх да ПСП. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў ураднікам у каменаломнях Мянкіні. У 1942 завязаў кантакт з канспіратыўнай ячэйкай Польскай працоўнай партыі. У снежні 1944 года быў арыштаваны падчас правядзення падпольных заняткаў.

Пасля вайны арганізаваў у родных Кшэшавіцах гімназію. У 1947 прызначаны дырэктарам 4-й гімназіі ў Кракаве, у 1948 — загадчыкам аддзела сярэдніх школ і куратарам школьнае акругі. У 1951 пасля звальнення з дзяржаўнае службы ўладкаваўся на працу ў Вышэйшую дзяржаўную педагагічную школу ў Кракаве. Заснаваў тут факультэт завочнага навучання для рабочых, у наступным годзе стаў дэканам завочнага факультэта. У 1954 атрымаў званне дацэнта за працу «Педагагічныя погляды Адольфа Дыгасінскага».

У 1956 годзе абраны рэктарам Вышэйшае педагагічнае школы. У 1972, пасля сыходу з пасады, быў дырэктарам Інстытута польскай філалогіі, кіраўніком кафедры методыкі выкладання, старшынёй Навуковай рады Інстытута літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук у Варшаве, галоўным рэдактарам «Ruchu Literackiego». Уваходзіў у склад «Выдавецкіх камітэтаў прац Крашэўскага» у «Ludowej Spółdzielni Wydawniczej» і «Wydawnictwie Literackim».

Памёр у 1976 годзе, 22 жніўня пахаваны на кшэшавіцкіх могілках. У Кшэшавіцах вуліца Аптэчная была перайменавана ў яго гонар, а на будынку агульнаадукацыйнага ліцэя, заснаванага ім, у 1987 годзе ўсталяваная мемарыяльная таблічка.

Творчасць Займаўся даследаваннямі жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага (выдаў, сярод іншага, манаграфію «Юзаф Ігнацы Крашэўскі. Біяграфічны нарыс», «Гістарычныя аповесці Крашэўскага», «Матэйка і Крашэўскі», «Дзве канцэпцыі гісторыі Польшчы») і Адольфа Дыгасінскага (выдаў яго «Педагагічныя лісты»).

Найважнейшыя працы «Publicystyka Józefa Ignacego Kraszewskiego w latach 1859—1872» (1957) «Powieści historyczne Józefa Ignacego Kraszewskiego» (1966) «Józef Ignacy Kraszewski. Żywot i dzieła» (1967) «Matejko i Kraszewski. Dwie koncepcje dziejów Polski» (1969) «Pisarz wciąż żywy» (1969) «Józef Ignacy Kraszewski» (1973) «Józef Ignacy Kraszewski. Zarys biograficzny» (1976)

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы