Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне (ТЭА) — дакумент, у якім прадстаўлена інфармацыя, з якой выводзіцца мэтазгоднасць (ці немэтазгоднасць) стварэнні прадукта ці паслугі. ТЭА змяшчае аналіз выдаткаў і вынікаў якога-небудзь праекта. ТЭА дазваляе інвестарам вызначыць, ці варта ўкладаць грошы ў прапанаваны праект.

Прычыны напісання ТЭА ствараецца ў выніку аднаго з наступных уздзеянняў: патрабаванні рынку; патрэбнасці арганізацыі; патрабаванні заказчыка; тэхналагічны прагрэс; прававыя патрабаванні; экалагічныя ўздзеянні; сацыяльныя патрэбнасці.

Адрозненні ад бізнес-плана Нягледзячы на тое, што ТЭА падобнае да бізнес-плана, адрозненне складаецца ў тым, што ТЭА ўяўляе сабой абгрунтаванне праекта, у той час як бізнес-план змяшчае апісанне місіі і мэт арганізацыі, гэта значыць абгрунтаванне існавання прадпрыемства.

У ТЭА прагуледжвае адлюстраванне наступных пунктаў: Тэхналагічны працэс, Патрабаванні да вытворчай інфраструктуры, Асноўнае абсталяванне, прыстасаванні і аснастка, Персанал і працавыдаткі, Зводны сабекошт прадукцыі, Тэрміны ажыццяўлення праекта, Эканамічная эфектыўнасць, Экалагічныя ўздзеянні.

Гл. таксама Бізнес-план

Спасылкі

Катэгорыя:Праекты Катэгорыя:Інжынерыя