Руслан Віктаравіч Галіцкі (; 14 ліпеня 1972, Івана-Франкоўск, Украінская ССР, СССР — 5 снежня 2016, Масква, Расія ) — расійскі ваеначальнік, гвардыі палкоўнік танкавых войскаў Сухапутных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Быў цяжка паранены ў Алепа пры выкананні місіі ваеннага саветніка падчас ваеннай аперацыі ў Сірыі, памёр у шпіталі ў Маскве. Пасмяротна ўдастоены ордэна Мужнасці.
Біяграфія Руслан Галіцкі нарадзіўся 14 чэрвеня 1972 годзе ў Івана-Франкоўску. Паходзіў з сям’і патомных афіцэраў. Вырас на Заходняй Украіне, любіў Украіну і быў патрыётам СССР. Скончыў Львоўскую ваенную спецшколу. У 1990 годзе Галіцкі пераехаў з Львова ў Маскву і паступіў у Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1994 годзе з залатым медалём і там жа пачаў праходзіць службу камандзірам узвода і роты курсантаў. Падчас вучобы актыўна займаўся спортам і стаў чэмпіёнам вучэльні па боксе. У 2002 годзе скончыў з залатым медалём агульнавайсковую акадэмію Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на базе Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ і на працягу васьмі гадоў служыў у Маскоўскай вобласці на пасадах камандзіра мотастралковага батальёна і намесніка начальніка штаба, начальніка аддзялення аператыўнага аддзела аператыўнага ўпраўлення Маскоўскай ваеннай акругі. У 2010 годзе Галіцкі паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба, якую скончыў у 2012 годзе ў званні палкоўніка з залатым медалём. У 2011 годзе атрымаў званне кандыдата ваенных навук.
Пасля заканчэння акадэміі Галіцкі накіраваны на працяг ваеннай службы на пасадзе начальніка аператыўнага кіравання вайсковай часці 64722 12-га камандавання рэзерву, якая базавалася ў абстаноўцы поўнай сакрэтнасці на расійска-ўкраінскай мяжы ў Новачаркаску (Растоўская вобласць).
У лютым 2016 года Галіцкі заняў пост камандзіра 5-й гвардзейскай асобнай танкавай брыгады, якая базуецца ў вайсковай часці 46108 на станцыі Дывізіённая ва Улан-Удэ (Бурація). Праслужыў на гэтай пасадзе менш за год. 6 мая прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі на падставе даных ваеннай разведкі заявіў, што Галіцкі, быдучы высокапастаўленым вайскоўцам, нібыта займаўся каардынаванне сіл данбаскіх паўстанцаў, што адмаўлялася расійскім бокам.
Хутка Галіцкі ў складзе групы расійскіх ваенных саветнікаў быў камандзіраваны ў Сірыю, дзе па афіцыйных даных міністэрства абароны РФ займаўся каардынаваннем узаемадзеяння. Па звестках Ірэка Муртазін, асабіста знаёмага з Галіцкім, ён прымаў удзел у планаванні аперацый па вызваленні Пальміры і па вызваленні ўсходняга Алепа, у якіх былі задзейнічаны прыватныя ваенныя кампаніі, такія як «Група Вагнера».
Гібель Па афіцыйных даных Міністэрства абароны Расіі, распаўсюджаных 7 снежня па СМІ, Галіцкі быў цяжка паранены ў выніку артылерыйскага абстрэлу з боку жылых кварталаў заходняй частцы Алепа, занятай баевікамі апазіцыі. Па даных тэлекампаніі «Арыг Ус», снарад разарваўся за намёце шпіталя, у якой знаходзіўся Галіцкі. Адзін з аскепкаў трапіў яму ў падставу чэрапа. Расійскія ваенныя медыкі на працягу некалькіх сутак змагаліся за жыццё вайскоўца. Па даных «Арыг Ус» ён не прыходзячы ў прытомнасць памёр 5 снежня ў шпіталі ў Маскве. Між тым, па даных «РЕН ТВ», артабстрэл адбыўся 5 снежня, а Галіцкі памёр 7 снежня. Па афіцыйных даных Міністэрства абароны Расіі, Галіцкі стаў 23-м расійскім вайскоўцам, якія загінулі падчас аперацыі ў Сірыі.
Узнагароды Расійскія Дзяржаўныя Ордэн Мужнасці (пасмяротна, 8 снежня 2016, указам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі) Орден «За ваенныя заслугі» Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай»II ступені, Медаль Суворава, Медалі міністэрства абароны РФ Рэгіянальныя Знак «За ратную службу» (16 лютага 2016, распараджэннем губернатара Растоўскай вобласці). Дадзеная ўзнагарода ўручаецца «за праяўленую мужнасць і гераізм пры выкананні воінскага, службовага, грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, аказанне бязвыплатнай дапамогі, шэфства і спонсарства воінскіх часцей». Замежныя Ведамасная медаль міністэрства абароны Манголіі «За Радзіму» 1-й ступені (2016).
Асабістае жыццё Па прычыне ваеннай службы Галіцкі быў чалавекам закрытым, акаўнтаў у сацыяльных сетках не меў. Жонка — Кацярына Вячаславаўна, трое дзяцей — дачка і два сыны. У 2017 годзе адзін з сыноў Галіцкага ўступіў у ваенна-патрыятычны рух «Юнармія».
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Мужнасці Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Суворава Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 2 ступені Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За воінскую доблесць» (Мінабароны) 1 ступені Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» (Мінабароны Расіі) 1 ступені Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» (Мінабароны Расіі) 2 ступені Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» (Мінабароны Расіі) 3 ступені Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба Катэгорыя:Кандыдаты ваенных навук Катэгорыя:Памерлі ад ран Катэгорыя:Палкоўнікі Расіі