Уладзімір Сямёнавіч Камаро́ў ( — ) — вучоны ў галіне калоіднай хіміі, доктар хімічных навук (1969), прафесар (1972), акадэмік Акадэміі навук БССР (1980), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Княжыцы (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў школу і падаў дакументы на паступленне ў Ленінградскую ваенна-марскую медыцынскую акадэмію. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. У 1952 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў накіраваны ў аспірантуру пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэрмадынаміка набухання высокапалімерных бінарных сістэм — са станоўчым і адмоўным адхіленнем ад закона Рауля». З 1956 года працаваў у акадэміі навук БССР. У 1964—1966 гадах на пасадзе намесніка дырэктара, з 1966 года — загадчыка лабараторыі, у 1969—1993 гадах — дырэктара Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі. Адначасова ў 1982—1992 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук. З 1994 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіПамяці вучонага: КАМАРОЎ Уладзімір Сямёнавіч.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы У. С. Камарова па даследаванню адсарбентаў, стварэнню новых каталізатараў. Прапанаваў новыя метады актывацыі глін. Устанавіў сувязь паміж структурай сінтэзаваных адсарбентаў і прыродай інтэрміцэлярнай вадкасці. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і метады атрымання механічна трывалых порыстых носьбітаў для каталізатараў высокатэмпературных працэсаў, а таксама спосабы атрымання каталізатараў крэкінгу, ізамерызацыі, сінтэзу аміяку, у тым ліку на аснове прыродных алюмасілікатаў. Вывучаў тэрмадынаміку набракання палімераў у бінарных асяроддзях і размеркаванне кампанентаў асяроддзя паміж растворам і палімерам і інш.

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій і шэрагу вынаходстваў.

Сярод апублікаванага: Каучукоподобные полимеры — сорбенты и хроматографические материалы. — Мн., 1959 (разам з Р. Л. Старобінцам), Адсорбционно-структурные, физико-химические и каталитические свойства глин Белоруссии. Мн., 1970., Структура и пористость адсорбентов и катализаторов. — Мн.: Наука и техника, 1988., Адсорбенты: вопросы теории, синтеза и структуры. — Мн.: Беларуская навука, 1997., Синтез и регулирование пористой структуры адсорбентов. — Мн.: Бел. изд. Товарищество «Хата», 2003. Адсорбенты и носители катализаторов. Научные основы регулирования пористой структуры. — НИЦ ИНФРА-М, 2014. — 203 с. (разам з С.В. Бесарабам)

Узнагароды і званні Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1983), ордэн Славы III ступені (1944), ордэн Чырвонай Зоркі (1945), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1983), ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985), медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945), медаль «За перамогу над Японіяй» (1945), медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» (1945), Дзяржаўная прэмія БССР (1980), ордэн Францыска Скарыны (1999), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978), Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999, за манаграфію «Тэорыя, сінтэз, структура і ўласцівасці атрыманых адсарбентаў»), медалі.

Літаратура

Владимир Семёнович Комаров / Национальная академия наук Беларуси, Институт общей и неорганической химии. — Мн.: Беларуская навука, 2014. — 81, с., л. ил.  ISBN 978-985-08-1680-1

Спасылкі Памяці вучонага: КАМАРОЎ Уладзімір Сямёнавіч // НАН Беларусі Уладзімір Сямёнавіч Камароў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Яўген Церахаў Разведчык з Кнігі вялікіх хімікаў // Настаўніцкая газета Институт общей и неорганической химии Национальной академии наук Беларуси. История. Комаров Владимир Семёнович // Проект «Память народа»

Катэгорыя:Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі