Конкурсныя этапы Правядзенне Удзельнікі Галасаванне Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020»

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020» быў праведзены ў 29-ы раз у рамках традыцыйнага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску. У сувязі з пандэміяй COVID-19 два конкурсных тура прайшлі адно за адным, а апошні тур быў праведзены ў рамках канцэрта закрыцця фестывалю.

Конкурс сабраў прадстаўнікоў 14 краін з Еўропы, Азіі і Латынскай Амерыкі. Канкурсанты з трох краінаў Азіі не змаглі прыняць удзел з-за пандэмічных абмежаванняў, хоць адмысловыя адборы на конкурс былі праведзеныя.

Гран-пры конкурса атрымаў беларускі выканаўца Раман Волазнеў, першая прэмія дасталася ўкраінскай спявачцы Эліне Івашчанка. Яны набралі аднолькавую колькасць балаў, але сябры журы на чале з расійскім спеваком Алегам Газманавым вырашылі прысудзіць Гран-пры.

Рэгламент конкурса

Удзел у конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў - 20 з розных краін свету. Згодна з рэгламентам конкурса, прыярытэтным фактарам пры адборы для ўдзела ў конкурсе з'яўляецца наяўнасць у ўдзельніка рэкамендацыі органа дзяржаўнага кіравання сферай культуры краіны-удзельніцы, і (або) перамога ўдзельніка ў нацыянальным адборачным туры (пры яго наяўнасці).

Конкурсныя выступленні праводзяцца публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень павіннен выконвацца папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які займаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах. Выкананне павінна ажыццяўляцца ў суправаджэнні аркестра. Працяг выступлення не павінен займаць больш за 4 хвіліны.

У другі дзень конкурса павінен выконвацца папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане павінна ажыццяўляцца ў суправаджэнні фанаграммы "мінус адзін" і доўжыцца не болей за 4 хвіліны.

COVID-19 і змены ў арганізацыі

З-за пэўных абмежаванняў звязаных з пандэміяй, праграма а фестывалю Славянскі Базар была скарочана да 4 дзён. Калі звычайна конкурс праводзіўся адасоблена ад фестывальных праграм на сцэне летняга амфітэатра, то ў 2020 годзе пад яго быў выдзелены асобна толькі адзін дзень. Другі дзень конкурса быў праведзены разам з канцэртам закрыцця фестываля. У сябраў журы было менш часу на абмеркаванне вынікаў, бо яны мусілі паспець аб’явіць пераможцаў да заканчэння канцэрту.

Змены закранулі таксама і традыцыйны склад вядучых. Традыцыйная пара вядучых Дзяніс Дудзінскі і яго жонка Кацярына Раецкая былі выключаны з ўдзелу. Афіцыйнага тлумачэння не адбылося, але неафіцыйна гэта было звязана з пастом падтрымкі ў адрас крамы Symbal.by з боку Дудзінскага і яго агульнымі выказваннямі з нагоды неабмежаванага ўжывання сілы АМАПам у адносінах да мірных грамадзян падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў Беларусі. Для Дудзінскага гэта мог бы быць 15-ы конкурс у Віцебску ў якасці вядучага. Новымі вядучымі сталі Ганна Квілорыя і Ілля Конанаў, якіх дэлегіравала Белтэлерадыёкампанія.

Упершыню на конкурсе прысутнічаў іншы аркестр. Традыцыйна, у адзін з конкурсных дзён удзельнікі павінны выступаць пад акампанемент аркестра ўжывую. Усе прошлыя конкурсы праходзілі з аркестрам Міхаіла Фінберга, але ў 2020 канкурсанты ўпершыню выступалі з Прэзідэнцкім аркестрам пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова.

Калегія журы конкурса

Міжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса Віцебск-2020 максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 12 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі.

Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменшым балам 5. Форма галасавання - адкрытая (электронная): канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступлення.

У конкурсе 2020 года ў калегіі журы прысутнічалі:

Алег Газманаў - Старшыня Іна Афанасьева Кейт Раян N'EVERGREEN Карылгаш Абдзікарымава Ладзіслаў Бубнар Наталля Бучынская

Удзельнікі і вынікі

№ Краіна Выканаўца Славянскі хіт Сусветны хіт Агульны бал Месца 01 Казахстан Хансултан 62 63 125 3 02 Італія Расэлла Дзіціелла 53 56 109 12 03 Малдова Уладзімір Фатэску 54 59 113 9 04 Літва Караліна Лында 65 66 131 2 05 Латвія Дыяна Пашко 55 56 111 10 06 Балгарыя Славея Іванова 54 53 107 14 07 Арменія Аруцюн Хачатран 54 62 116 8 08 Куба Алек Момак 54 55 109 13 09 Украіна Эліна Івашчанка 66 68 134 1 10 Расія FREYMAN 63 60 123 6 11 Эстонія МіЛіса 48 62 110 11 12 Боснія і Герцагавіна Івона Адзіцкі 66 58 124 3 13 Беларусь Раман Волазнеў 67 67 134 1 14 Сербія Стэфан Здраўкавіч 58 60 118 7

Катэгорыя:Музычныя конкурсы Катэгорыя:Музычныя мерапрыемствы