Іосіф Аронавіч Сагаловіч (, — ) — беларускі інжынер-будаўнік.
Біяграфія Скончыў у 1935 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1940 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва, Міністэрстве жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, з 1958 па 1969 г. — намеснік начальніка аддзела СКБ Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1954), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Інжынеры-будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ