Людміла Аляксандраўна Сазонава (, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 г. Працавала ў праектных арганізацыях Душанбэ, Разані. З 1977 года — вядучы архітэктар у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Запраектавала шэраг жылых дамоў у Ленінабадзе, хірургічны корпус 2-й гарадской бальніцы, 9-павярховы жылы дом у Разані.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: вытворчы будынак Міністэрства сувязі БССР з вылічальным цэнтрам (1980), будынак райвыканкама і РК КПБ Маскоўскага раёна, 9-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі па вул. Даўмана, Дом жалобных абрадаў (1982), Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (1984) у Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Худжанда Катэгорыя:Архітэктары Разані Катэгорыя:Архітэктары Мінска