Жанна Станіславаўна Сахарава (нар. , пас. Кляны, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працавала ў Краснаярску, з 1963 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): панчошная фабрыка ў Брэсце (1966), корпус аўтатранспартнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (1973), комплекс будынкаў электратэхнічнага завода (1986) у Мінску, комплексы «Лясное», «Таньчына» (1983).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Мінска