Веніямін Якаўлевіч Сахно (, с. Красная Яруга, Белгародская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у праектных арганізацыях Украіны, кіраўніком майстэрні Мінскпраекта, галоўным архітэктарам аддзела ў Белпрампраекце, у навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях Мінкультуры БССР, з 1970 па 1980 год — выкладчыкам Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума.
Член КПСС з 1943 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1948 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
У складзе аўтарскіх калектываў удзельнічаў у распрацоўцы праектаў планіроўкі і забудовы мікрараёнаў па вул. Арлоўскай, К. Лібкнехта, Чырваназоркавай, Апанскага ў Мінску (1957—1962), праекта кансервацыі і рэстаўрацыі Сафійскага сабора ў Полацку (1970).
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці