Мікалай Васілевіч Сеўбітаў (, Новамаскоўск, Тульская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1971 годзе. Працаваў старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у праектных арганізацыях Яраслаўля. З 1978 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць У Яраслаўлі ім запраектаваны 300-кватэрны жылы дом у Паўночным жылым раёне, навучальны корпус медыцынскага інстытута.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): блок грамадскага харчавання аэрапорта «Мінск-2» (1981), лабараторыя экспертна-крыміналістычных даследаванняў УУС Мінгарвыканкама (1985).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Яраслаўля Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тульскай вобласці