Тарас Максімавіч Сянчук (, с. Дукора, Мінская губерня — 1959) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1926 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1935 годзе Азербайджанскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Сельгаспраекце Наркамзема Азербайджанскай ССР, галоўным архітэктарам Стаўрапаля, з 1947 па 1956 г. — начальнікам аддзела па справах будаўніцтва і архітэктуры Стаўрапольскага крайвыканкама, з 1956 па 1959 г. — Мінскага аблвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1938 года. Член КПСС з 1942 года.
Творчасць Асноўныя працы: абласная бальніца ў Сцепанакерце Азербайджанскай ССР (1935), галоўны ўваход у парк культуры і адпачынку (1940), праект планіроўкі загараднага парку (1940, у аўтарскім калектыве) у Стаўрапалі.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Стаўрапаля