Ганна Майсееўна Сінельнікава (, Віцебск — 1991, Віцебск) — беларуская архітэктар.

Біяграфія Скончыла Азербайджанскі індустрыяльны інстытут у 1947 годзе. Працавала архітэктарам, старшым архітэктарам праектаў, галоўным архітэктарам майстэрні ў Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1974 па 1978 г. — намесніца кіраўніка майстэрні Віцебскграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. Член КПСС з 1964 года.

Памерла ў 1991 годзе ў Віцебску. Пахавана на Стара-Уланавіцкіх могілкахСинельникова Анна Моисеевна 1923-1991.

Творчасць Асноўныя працы: забудова вул. Леніна ў раёне пл. Леніна (1952), будынак абласнога суда (1953), комплекс тэхналагічнага інстытута, школ і дзіцячых устаноў у Віцебску (1960-я гг.).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя