Мікалай Архіпавіч Лахмане́нка (нар. ) — вучоны, эканаміст, доктар эканамічных навук (1982), прафесар (1983).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Зоры (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 годаМузейный комплекс «Дорога памяти» // Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. У 1954 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1968 года працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі (сучасны Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт).
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па праблемах тэхнічнага прагрэсу і яго ўзаемасувязях з эканамічнымі адносінамі і вытворчай актыўнасцю працоўных.
Сярод апублікаванага: Техническое творчество трудящихся. — Мн.: Беларусь, 1968. Технический прогресс и творчество масс: (политико-экономические аспекты) — Минск: Наука и техника, 1976. Технический прогресс и производственные отношения социализма. — Мн. : Вышэйшая школа, 1979. Особенности чтения лекций на факультете повышения квалификации: методические указания / Белорусский гос. ин-т нар. хоз-ва, Каф. политэкономии и критики антимарксистских экон. теорий. — Мн., 1984.
Узнагароды Медаль «За адвагу».
Літаратура
Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР