Унецкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Унеча.
Геаграфія Плошча раёна — 1130 км². Асноўная рака — Унеча.
Гісторыя 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, увайшоў і Унецкі раён.
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 45,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 28 тыс. Усяго налічваецца 110 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 8 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча: Унецкае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Бярэзінскае сельскае паселішча Высоцкае сельскае паселішча Івайцёнскае сельскае паселішча Красновіцкае сельскае паселішча Найтапавіцкае сельскае паселішча Паўлаўскае сельскае паселішча Старагутнянскае сельскае паселішча Старасельскае сельскае паселішча
Эканоміка Унецкі раён належыць да ліку прамыслова-сельскагаспадарчых раёнаў. Прадпрыемствы-лідары — ААТ «Камбінат хлебапрадуктаў», радыёзавод ТАА «Тэмбр».
Транспарт Праз раён праходзяць аўтатраса Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі — (Кобрын). Чыгуначныя лініі злучаюць Унечу з такімі вузламі, як Бранск, Орша, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.
Славутасці Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Высокае Могілкі старыя праваслаўныя і капліца ў в. Добрык Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Лышчычы Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Найтапавічы Царква Усіх Святых у в. Расуха Царква Св. Мікалая ў в. Семешкава Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Старае Задубенне
Вядомыя асобы Іван Іванавіч Талкачоў (нар. 1953) — беларускі палітык. Валерый Мікалаевіч Чарапіца (нар. 1953) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1979), прафесар (1991).
Спасылкі
Унецкі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці