Дзя́цькаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дзяцькава.
Геаграфія Плошча раёна — 1420 км². Асноўная рака — Балва, левы прыток Дзясны.
Гісторыя 5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Дзяцькаўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасавана, у 1965 годзе адноўлены.
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 62,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх паселішчах жыве каля 53,7 тыс. З астатніх 9 тыс. жыхароў каля 7 тыс. жывуць у трох найбуйнейшых сельскіх населеных пунктах (Слабадзішча, Беразіно, Дружба), пераважна ў шматкватэрных будынках з гарадскімі выгодамі.
+ Найбуйнейшыя населеныя пункты (2020): № Населены пункт Тып Насельніцтва 1 Дзяцькава горад 26 161 2 Івот 6 189 3 Любахна 6 067 4 Быташ 4 379 5 Стар 4 323
Усяго налічваецца 36 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 5 гарадскіх і 5 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы: Быташскае гарадское паселішча Дзяцькаўскае гарадское паселішча Івоцкае гарадское паселішча Любаханскае гарадское паселішча Старскае гарадское паселішча
Сельскія паселішчы: Бярэзінскае сельскае паселішча Вялікажукоўскае сельскае паселішча Вярхоўскае сельскае паселішча Нямерыцкае сельскае паселішча Слабадзішчанскае сельскае паселішча
Эканоміка Дзяцькаўскі раён належыць да ліку прамысловых раёнаў. Па аб’ёме вырабленай прадукцыі раён займае другое месца ў вобласці. Прамысловасць раёна — пераважна шкляная і дрэваапрацоўчая, таксама развітая вытворчасць будматэрыялаў. У раёне 9 буйных прадпрыемстваў. Мае месца дадатная дынаміка прамысловай вытворчасці; так, за 2007 год аб’ём адгружанай прадукцыі склаў 5229,5 млн рублёў.
Транспарт Праз раён праходзяць аўтадарога Бранск — Дзяцькава — Людзінава — Кіраў — траса і чыгуначная лінія Бранск — Вязьма, дзякуючы чаму ўсе гарадскія паселішчы раёну маюць простае злучэнне з абласным цэнтрам. У горадзе Дзяцькава развіты гарадскі аўтобусны транспарт; існуе рэгулярнае аўтобуснае злучэнне з Масквой.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэнняў Бранскай вобласці
Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці