Міхаіл Аляксандравіч Зданевіч (нар. , в. Аркадзія Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі спявак, педагог, Заслужаны артыст Беларусі (1979).

Біяграфія У 1963 годзе скончыў Брэсцкае музычнае вучылiшча па спецыяльнасці спевы. У 1972 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю (клас С. Асколкава).

Творчую дзейнасць пачаў у ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругi. З 1969 па 1983 год быў салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. З 1983 па 2012 год займаў пасаду загадчыка кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З трупай Вялікага тэатра СССР гастраліраваў у Балгарыi (1976). Выступаў таксама ў Польшчы, Чэхаславакii, Аўстрыі, Швецыі.

Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1971).

Літаратура Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч // Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск : БелЭН, 2000. Т. 1. С. 441.  — С. 647 Ладыгина, А. Музыкально-театральная жизнь Минска второй половины ХХ столетия в восприятии современника / Ариадна Ладыгина. Минск : Четыре четверти, 2007. 444 с.: ил. Из содерж.: Зданевич М. — С. 129, 143, 193, 197, 366. Музычны тэатр Беларусі : 1960—1990 : опернае мастацтва, музычная камедыя і аперэта / Г. Р. Куляшова, Т. Г. Мдывані, Н. А. Юўчанка. Мінск : Беларуская навука, 1996. 470 с. Са зместу: Зданевiч М. — С. 49, 55, 101, 116, 121, 123, 137, 138, 169.

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы