Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі (нар. , Каменец) — беларускі ўрач-хірург і дэпутат. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2004).
Біяграфія Нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 года ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці.
Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х — пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.
Пасля заканчэння інстытута ў 1983 годзе два гады працаваў ардынатарам у Віцебскім медыцынскім інстытуце клінічнай ардынатуры. Затым вярнуўся на малую радзіму, у 1985—1987 гадах працаваў урачом-хірургам Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы.
З 1987 года па 1998 год быў малодшы навуковы супрацоўнік, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медінстытута. Быў старшынём студэнцкага навуковага таварыства, старшынём прафсаюзнага камітэта студэнтаў. З 1998 года па 2000 го загадваў аддзяленнем таракальнай хірургіі ў Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры. З 1 жніўня 2000 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы.
Не раз абіраўся ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, узначальваў пастаянную камісію па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва. З 2019 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Камянецкага, Жабінкаўскага, Маларыцкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Навуковая дзейнасць Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Хірургія», «Анкалогія», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя». Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2003). Аўтар больш за 288 друкаваных прац у айчынных і замежных выданнях, у т. л. трох манаграфій «Протезирование трахеи», «Трахеобронхопластические операции», курса лекцый «Доврачебная помощь при травмах и порезах». Мае 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, 8 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2009), ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», юбілейнай медалём «МПА СНД. 30 гадоў».
Удастоены ганаровага звання «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2014). звання «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці».
Крыніцы
Літаратура Яскевіч, С. Фармат адкрытага дыялогу : [аб прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі сенатара А. Карпіцкага ў Камянецкім раёне] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 8 мая. С. 14 (дадатак: Мясцовае самакіраванне ; № 17.). Медаль «За працоўныя заслугі» : [атрымаў гал. урач Брэсцкай абласной бальніцы А. С. Карпіцкі] // Народная трыбуна. 2009. 27 чэрвеня. С. 1. Брестская областная больница / А. С. Карпицкий // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 147—148.
Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання