На́раў С. 97. або Нарва (, падляшск.: Nárva) — вёска ў Польшчы, на рацэ Нарве. Цэнтр сельскай гміны Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Размешчана за 20 км на поўнач ад Гайнаўкі, за 35 км на поўдзень ад Беластока, на аўтамабільнай дарозе .

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Каля 1421 года бельскія мяшчане заснавалі на ракой Нарвай паселішча пры Кракаўска-Віленскім гасцінцы. 27 чэрвеня 1514 годзе Нарва на хадайніцтва Альберта Гаштольда, старосты бельскага, атрымала Хэлмінскае права. У 1529 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў гораду Магдэбургскае права, пацверджанае 28 сакавіка 1535 года. Неўзабаве тут збудавалі каралеўскі двор (на дарозе з Вільні ў Варшаву). У 1545 годзе Нарва атрымала герб: «у чырвоным полі срэбная серна з залатымі рагамі і капытамі» С. 204.. У XVI ст. у месце дзейнічалі царква Узвіжання Святога Крыжа і касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, мяшчане займаліся галоўным чынам рамёствам і сельскай гаспадаркай, а таксама лоўляй рыбы.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Нарва перайшла да Каралеўства Польскага. Паводле люстрацыі 1576 года, тут было 236 будынкаў, сярод якіх 178 з зямельнымі надзеламі, працавалі 2 млыны і 14 корчмаў (12 піўных і дзве мядовыя); сярод рамеснікаў 12 калёснікаў, 2 кавалі, бондар, 7 рыбакоў, 2 шаўца і 2 рэзнікі. На мяжы XVI—XVII стагоддзяў утварылася Нараўскае стараства. Развіццё горада спынілася з знішчэннямі ў час Паўночнай вайны, у выніку якой з ранейшых 300 пляцаў у Нарве засталося толькі 24.

Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Нарва апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — паводле Тыльзіцкага міру, у складзе Расійскай імперыі, у Бельскім павеце Беластоцкай вобласці. На 1845 год у мястэчку было 108 будынкаў.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Нарву занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нарва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Нараў Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Нарву акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Нарва ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Германіі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Нарву Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводства.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1845 год — 725 чал.Krzywicki J. Narew // S. 910.; 1857 год — 994 чал., з іх 533 праваслаўныя, 309 каталікоў і 152 іўдзеі XX стагоддзе: 1921 год — 963 чал., з іх паводле веры 307 каталікоў, 237 праваслаўных і 419 іўдзеяў; паводле нацыянальнасці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 568 палякаў, 51 беларус і 344 яўрэіSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 19. XXI стагоддзе: 2013 год — 1436 чал.

Славутасці Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты) Капліца Святога Вінцэнта (1840—1848) Касцёл Святога Станіслава і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1775, перабудова фасаду ў 1852—1882), званіца (1772) Кіркут (XIX—XX стагоддзі; руіны) Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя Парафіяльны дом (XIX ст.) Царква Узвіжання Святога Крыжа (1882; мураўёўка)

Страчаная спадчына Капліца Маці Божай (каля 1726, згарэла ў 2000) Новая сінагога (каля 1915, згарэла ў 1973) Старая сінагога (пачатак XIX ст., згарэла ў пачатку XX ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Michaluk D. Z dziejów Narwi i okolic. W 480 rocznicę nadania prawa chełmińskiego 1514—1994. — Białystok — Narew, 1996.

Спасылкі

Катэгорыя:Гайнаўскі павет Катэгорыя:Населеныя пункты Падляскага ваяводства